2011-11-09 13:42:06

Бэнэдыкт XVI заклікаў дапамагаць ахвярам прыродных катаклізмаў


RealAudioMP3 Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі, Папа звярнуўся са спецыяльным зваротам да ўсіх хто пакутуе ад павадкаў, затапленняў, апоўзняў і іншых прыродных катаклізмаў, якія ахапілі многія краіну свету, ад Лацінскай Амерыкі да паўднёвага ўсходу Азіі і прывялі да шматлікіх ахвяраў.

Пантыфік выказаў спачуванні ўсім хто пакутуе ад вынікаў гэтах катаклізмаў, а таксама іх сем’ям і блізкім. Святы Айцец запэўніў іх у свай малітве і звярнуўся да ўсіх вернікаў і людзей добрай волі з просьбай маліцца і дапамагаць у пераадоленні наступстваў трагедыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.