2011-11-08 11:58:33

Экуменічная Рада Цэркваў заклікае паразважаць аб здароўі


RealAudioMP3 Экуменічная Рада Цэркваў, заклікае на працягу лістапада, месяца напярэдадні Адвента, паразважаць над тэмамі аздараўлення і перамянення. “Няроўнасць і несправядлівасць, мацярынскае здароўе, здароўе і сексуальнасць, беднасць і здароўе”, - разважанне над гэтымі тэмамі на працягу чатырох лістападаўскіх тыдняў на думку прадстаўнікоў экуменічнай арганізацыі дапамогуць лепш падрыхтавацца да сустрэчы з Уцелаўленным Богам.

Адзначаецца, што месяц лістапад можна прысвяціць супольнаму чытанню і разважанню над фрагментамі Бібліі, у якіх гаворыцца аб здароўі і аздараўленні ў перспектыве хрысціянскага паклікання, як служэння свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.