2011-11-08 15:41:25

Рым: пачаўся візіт “ad limina” біскупаў ЗША


RealAudioMP3 7 лістапада пачаўся візіт “Ad limina Apostolorum” біскупаў ЗША. Амерыка, як і іншыя краіны заходняга свету вельмі моцна перажывае ціск сілаў, якія хочуць адкінуць рэлігію з публічнага жыцця. У інтэрв’ю нашаму радыё біскуп Бёрлінгтонскі Сальводор Рональд Матано расказаў, што хрысціяне не лічаць навучанне Езуса перашкодай свабодзе, але свабодай, якая будзе трываць заўсёды і не абмежоўвацца толькі адной культурай, ідэалогіяй ці гістарычнай эпохай.

Я кажу аб свабодзе, якая прыходзіць да кожнага з нас ад Бога, які кліча сваіх дзяцей і праз хрост збірае ўсіх у адну сямю. Дыялог паміж рэлігіяй і палітычнай сферай, рэлігіяй і СМІ, рэлігіяй і адукацыяй мае на мэце пашыраць культурныя аспекты і даць нам перспектыву, якая будзе пераўзыходзіць кожную чалавечую перспектыву. Як бачна, тое, што мы прапануем не зяўляецца перашкодай, але сапраўдным зачынам для грамадства”.

Іерарх расказаў аб важнасці клопату аб сям’і, як школе хрысціянскай веры, у дзейнасці Касцёла ў Амерыцы. “Біскуп, як галоўны настаўнік у дыяцэзіі, не можа вучыць адзін: усе павінны удзельнічаць у адукацыі, пачынаючы ад бацькоў, якія з’яўляюцца лепшымі настаўнікамі для сваіх дзяцей. Яны падтрымліваюцца каталіцкімі школамі і тое, чаго мы патрабуем ад нашай краіны, гэта свабоды вучыць таму, чаму мы павінны вучыць”, - сказаў біскуп Матано.








All the contents on this site are copyrighted ©.