2011-11-08 11:29:38

Кардынал Таран прымае удзел у міжрэлігійнай сустрэчы ў Індыі


RealAudioMP3 Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, прымае ўдзел ў каталіцка-індуіскай сустрэчы, якая праходзіць у індыйскай Пуне, у 150 км ад Мумбая. Форум прысвечаны супрацоўніцтву паміж прадстаўнікамі гэтых веравызнанняў на карысць справядлівасці, міру і згоды ў Індыі. У ім прымае ўдзел больш за 30 удзельнікаў.

Біскуп Пунскі, Томас Дабрэ расказаў, што “гэта першая афіцыйная сустрэча прадстаўнікоў Ватыкана з індуіскімі іерархамі на такім высокім узроўні”. Іерарх адзначыў, што адным з галоўных пытанняў сустрэчы з’яўляецца праблема выкарыстання тэрарыстамі рэлігіі для апраўднання гвалту. На форуме абмяркоўваюцца таксама пытанні абароны чалавечага жыцця і роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Іерарх звярнуў увагу на вялікую колькасць абортаў, якія часта здзяйсняюцца толькі па той прычыне, што плод з’яўляецца жаночага полу. “Гэта ўплывае на тое, што ў Індыі памяньшаецца колькасць жанчын”,- расказаў біскуп Томас Дабрэ.

Міжрэлігійны каталіцка-індуіскі форум закончыцца 9 лістапада.








All the contents on this site are copyrighted ©.