2011-11-08 15:05:15

Ватыкан: прэзентацыя канферэнцыі аб дарослых ствалавых клетках


RealAudioMP3 9-11 лістапада ў Рыме пройдзе канферэнцыя пад назвай “Дарослыя ствалавыя клеткі: навука і будучыня чалавека і культуры”. Арганізатарам форума з’яўляецца Папская рада па культуры

З нагоды правядзення мерапрыемства сёння ў Залі Друку Апосталькай Сталіцы прайшла прэс-канферэнцыя, падчас якой кс. Томаш Трафны, старшыня аддзела “Навукі і веры” Папскай рады па культуры расказаў, што форум мае дзве мэты: па-першае ўбачыць сувязь паміж навуковымі даследваннямі і культурай, якая можа мець вельмі важнае значэнне для будучыні чалавецтва, а па-другое паспрабаваць патлумачыць вынікі даследванняў людзям далёкім ад навукі, каб устанавіць камунікатыўныя каналы паміж навукоўцамі і шырокай грамадскасцю. Кс. Трафны адзначыў, што размова падчас канферэнцыі будзе ісці аб клінічым выкарыстанні дарослых ствалавых клетак, аб іх медыцынскай рэгенерацыі і магчымых культурных наступствах гэтай з’явы.


“Праца канферэнцыі будзе праходзіць у трох секцыях: медыцыны, біяэтыкі і культуры, якая будзе ўключаць філасофскія і адукацыйныя пытанні. На працягу трох дзён мы будзем мець магчымасць паслухаць больш за 30 дакладчыкаў і сустрэцца з пацыентамі, якія лячыліся з дапамогай ствалавых дарослых клетак”, - расказаў кс. Трафны.

У форуме, арганізатарамі якога з’яўляюцца таксама Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя і Папскай Акадэміі для жыцця, прымуць удзел кардынал Джанфранко Равазі, і кардынал Уільям Левада, старшыня Кангрэгацыі Веравучэння. Акрамя таго, з дакладамі выступяць прафесары і выкладчыкі універсітэтаў Амерыкі, Азіі і Аўстраліі, шматлікія навукоўцы і эксперты ў сферы медыцыны і біяэтыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.