2011-11-08 14:13:59

Бенін чакае візіта Папы


RealAudioMP3 “Візіт Бэнэдыкта ХVI у Бенін гэта падзея, якая мабілізуе ўсіх грамадзян краіны, незалежна ад іх веравызнання”, - адзначылі інфармацыйнаму агенцтву “Misna” місіянеры з Ордэна камбаніянаў Сэрца Езуса, якія працуюць у бенінскім горадзе Катану.

“Сваім жаданнем наведаць Бенін Бэнэдыкт ХVI аказвае вялікі гонар мясцоваму Касцёлу і прызнанне таго, што краіна з’яўляецца кропкай апоры для ўсяго рэгіёну”, - адзначылі місіянеры.

18-20 лістапада Святы Айцец здзейніць сваё другое Апостальскае падарожжа на афрыканскі кантынент. Папа наведае Бенін, каб уручыць прадстаўнікам Біскупскіх Канферэнцый афрыканскіх краін, Апостальскую адгартацыю ІІ Сінода Біскупаў для Афрыкі. Візіт Папы прымеркаваны таксама да 150-годдзя евангелізацыі Беніна і 40-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і гэтай краінай.

Большасць насельніцтва Беніна з’яўляецца прадстаўнікамі мясовых традыцыйных рэлігій. Каля 20% насельніцтва мусульмане. Паслядоўнікі Хрыста складаюць каля трэцяй часткі жыхароў Беніна.








All the contents on this site are copyrighted ©.