2011-11-07 12:59:22

Святы Айцец да новага пасла Германіі: матэрыялістычныя і геданістычныя тэндэнцыі ў краінах заходняга свету


RealAudioMP3 7 лістапада папа Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Германіі пры Апостальскай Сталіцы Райнхарда Швэппэ. У звароце да нямецкага дыпламата Пантыфік узгадаў свой нядаўні візіт у ФРГ і падзякаваў яшчэ раз усім, хто падрыхтаваў яго.

Святы Айцец нагадаў, што Касцёл хоць і дзейнічае ў культурным вымярэнні, зрабіўшы і робячы ўсцяж свой уклад у сусветную спадчыну, рухавіком усяго гэтага аднак з’яўляецца каталіцкая традыцыя і вера, што робіць усе культурныя здабыткі нечым універсальным і зразумелым для ўсіх.

Папа падкрэсліў пазітыўны ўклад у развіццё нямецкага грамадства Канстытуцыі 1949 году. Пасля другой сусветнай вайны і гадоў дыктатуры, якая ігнаравала антрапалагічную ісціну, людзі пажадалі замацаваць апошнюю праз закон. “Сёння, аднак, - звярнуў увагу Святы Айцец, - асноўныя каштоўнасці чалавецтва зноў паддаюцца дыскусіі, якая адбываецца вакол пытання аб годнасці чалавека як чалавека. Касцёл глядзіць на гэта праз прызму сваёй веры, і бачыць абавязак весці ўсё наша грамадства да ісціны і каштоўнасцяў, бо тут гаворка ідзе менавіта пра годнасць чалавека”. Паводле Папы, “грамадства толькі тады з'яўляецца па-сапраўднаму чалавечым, калі паважае годнасць кожнага чалавека ад зачацця да натуральнай смерці, і цалкам бароніць яго”. Калі Апостальская Сталіца звяртае ўвагу на асноўныя пытанні чалавечай годнасці, як робіць гэта сёння ў многіх галінах прэнатальнага існавання чалавека, яна не робіць гэтага кіруючыся выключна верай, але баронячы каштоўнасці і ісціны чалавечага існавання як прынцыпова прымальныя для ўсіх.
Святы Айцец звярнуў увагу новага пасла Германіі пры Апостальскай Сталіцы на яшчэ адзін аспект існавання сённяшняга Еўрапейскага грамадства – матэрыялістычныя і геданістычныя тэндэнцыі, асабліва ў краінах так званага заходняга свету, у прыватнасці на сексуальную дыскрымінацыю жанчын. “Кожны чалавек, мужчына ці жанчына, пакліканы дапамагаць адзін аднаму. - звярнуў увагу Пантыфік - Адносіны, якія ігнаруюць тое, што мужчына і жанчына маюць роўную годнасць, з’яўляюцца сур'ёзным злачынствам супраць чалавечнасці”. Па словах Папы, Святы Пасад будзе клапаціцца, каб неабходныя меры супраць гэтых злоўжыванняў з боку Каталіцкага Касцёла ў Германіі былі прыняты рашуча і ясна.

Бэнэдыкт XVI адзначыў шмат добрых вынікаў супрацоўніцтва Апостальскай Сталіцы і Федэратыўнай Рэспублікі Германія і пажадаў новаму паслу добрага пачатку місіі і поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач.

Райнхард Швэппэ нарадзіўся 12 красавіка 1949 г. Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Фрайбургскім і Гамбургскім універсітэтах і спецыялізаваўся на палітэканоміцы. З 1977 г. працаваў у розных дыпламатычных прадстаўніцтвах ФРГ, у тым ліку з 1980 г. па 1983 г. быў прадстаўніком Германіі ў структурах Еўрасаюза. З 2003 г. па 2007 г. з’яўляюся паслом Германіі ў Польшчы. Жанаты, мае трох дзяцей. Валодае, апроч нямецкай, ангельскай, французскай, польскай, галандскай і італьянскай мовамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.