Папа прызначыў пасланніка на юбілейныя ўрачыстасці ў Празе
Кардынал Ёахім Майснер,
арцыбіскуп Кёльнскі будзе прадстаўляць папу Бэнэдыкта ХVI на юбілейным святкаванні
800-годдзя з дня нараджэння св. Агнешкі Чэшскай. Урачысасць адбудзецца 12 лістапада
2011 г. ў Празе. Святы Айцец у сваім спецыяльным лісце да кардынала Ёахіма Майснера
напісаў, што “цяжкія і смутныя часы, калі вернікаў з-за іх прыналежнасці да хрысціянскай
веры у Чэхіі пераследавалі, можна прызнаць, што прамінулі”. Таксама сёлета адзначаецца
800-годдзе заснавання св. Агнешкай Кангрэгацыі законніц кларысак.
Бэнэдыкт
ХVI у сваім лісце адзначае. што чэшскую кларыску кананізаваў яго папярэднік, бл. Ян
Павел ІІ, 12 лістапада 1989 г., некалькі дзён перад выбухам у Празе “аксамітнай рэвалюцыі”.
Гэтая рэвалюцыя паклала канец камунізму і рэлігійным пераследаванням у Чэшскай Рэспубліцы.
Святы Айцец лічыць, што тамашні Касцёл увайшоў на бяспечны і памысны шлях. Папа спадзяецца,
што ў будучыні гэта прынясе шчодрыя плады, а ўшанаванне св. Агнешкі будзе пашырацца
з духоўнай карысцю для вернікаў.