2011-11-05 12:15:54

“Octava Dies”: 7-мільярдны жыхар планеты


RealAudioMP3 Дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыко Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” узгадвае аб тым, што наша планета прыняла 7-мільярднага жыхара. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы звяртаецца да нованароджанага дзіцяці ў форме ліста. “Я не ведаю ці ты хлопчык ці дзяўчынка, і ці ты нарадзілася ў Індыі ці ў Кітаі, у вялікім горадзе ці на вёсцы”, - піша кс. Ламбардзі. Ён падкрэслівае тое, што ніхто не ведае, ці яно нарадзілася здаровым, ці хворым а магчыма нават ёсць калекаю, не мае абодвух бацькоў, а толькі маці.

“Сёння свет у якім ты нарадзілася складаны і ня вельмі гасцінны для ўсіх. Мы не былі добра падрыхтаванымі на прыняцця цябе. Лідэры самых багатых і ўплывовых краін сабраліся на Саміце, на якім абмяркоўваюць складаную сітуацыю ў свеце, і каб пазбегнуць далейшых катастрофаў. Таксама і мы клапоцімся аб тваёй будучыні”, - піша дырэктар Ватыканскага радыё.

Кіраўнік Залі Друку адзначае, што гэтае дзіця з’яўляецца надзвычайным дарам для чалавецтва, цудам, які заўсёды будуць узгадваць. Значыць яно ёсць пажаданым дзіцём. “Мы спадзяемся, што ты будзеш хадзіць у школу і не зазнаеш голаду. Будзеш жадаць дабра іншым, узрастаць. Працаваць і мець сваю сям’ю. Будзеш жыць у свабодным і мірным свеце”, - піша кс. Фэдэрыко Ламбардзі да нованароджанага дзіцяці.

“Тваё жыццё будзе мець поўны сэнс, калі будзе ўзрастаць як надалей ад смерці. Ты нарадзілася для гэтага, Твой Творца і Айцец цябе стварыў дзеля гэтага. Мы зробім з нашага боку ўсё, каб гэта стала магчымым. Дзіця, ты павінна зразумець, што твая будучыня залежыць ад цябе самога. Менавіта ты прывітаеш з нараджэннем 8-мімільярднае дзіця нашай планеты”, - адзначыў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.