2011-11-05 15:13:35

Індыя: у Карнатаке вандалы пашкодзілі касцёл св. Альфонса


RealAudioMP3 3 лістапада, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва “AsiaNews” у штаце Карнатака на поўдні Індыі, ужо чарговы раз вандалы зняважылі хрысціянскія месцы культу. Паводле агенцтва 3-е маладых людзей ўвайшло ў Касцёл св. Альфонсы сіра-малабарскага абрада, у якім знішчылі статую Хрыста і пашкодзілі іншыя культавыя прадметы.

Біскуп дыяцэзіі Бэлтгангары, Лаўрэнцій Мукузгы, на тэрыторыі якой знаходзіцца храм сказаў, што касцёл св. Альфонсы ніколі ў сваёй доўгай гісторыі не зазнаў ніякага пашкоджання ці актаў вандалізма. “Напад на касцёл 3 лістапада з’яўляецца баязлівым актам, гэты інцыдэнт зраніў пачуцці вернікаў. Падзеі такога тыпу не павінны здзяйсняцца ў ніякім месцы культу”, - сказаў іерарх.

Рэлігійныя лідэры хрысціянскіх супольнасцяў Індыі аднадушна асудзілі гэты напад індуісцкіх экстрэмістаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.