2011-11-05 12:00:14

ЗША: кардынал Лоў адзначыў 80-гадовы юбілей


RealAudioMP3 4 лістапада 2011 г. кардынал Бэрнард Франсіс Лав са ЗША, былы арцыбіскуп Бостана і архіпрэзбітар рымскай базылікі “Santa Maria Maggiore” адзначыў 80- годдзе з дня нараджэння.

На сённяшні дзень Калегія Кардыналаў налічвае 193 членаў, з якіх 112 не асягнулі яшчэ 80 гадоў і тым самым могуць прымаць удзел у Канклавэ.

Сярод кардыналаў, якія маюць права выбіраць чарговага Рымскага Папу, 64-х прызначыў бл. Ян Павел ІІ; 48-м папа Бэнэдыкт ХVI.

81 кардыналаў мае больш за 80 гадоў. Зараз найстарэйшым кардыналам з’яўляецца італьянец Эрсіліё Тоніні, які нарадзіўся ў 1914 г. Наймаладзейшымі кардыналамі з’яўляюцца: нямецкі іерарх Рэйнгард Маркс, які нарадзіўся ў 1953 г., венгерскі кардынал Пэтэр Эрдо ( 1952 г.) і французскі кардынал Філіп Барбарэн, які нарадзіўся ў 1950 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.