2011-11-05 12:49:41

Выбары ў Калумбіі: арцыбіскуп Багаты выказвае задавальненне


RealAudioMP3 У галасаваннях на выбарах, што прайшлі ў гэтай лацінаамерыканскай краіне 30 кастрычніка, прынялі ўдзел каля 30 мільёнаў выбаршчыкаў – амаль 70 працэнтаў насельніцтва. У Багаце больш чым 32% галасоў атрымаў Густаў Пэтро, былы партызан і дысідэнт, прадстаўнік адзінай апазіцыйнай да прэзідэнта Калумбіі Сантаса партыі Дэмакратычнага Альянсу. Пэтро атрымаў пасаду мэра сталіцы. На думку арцыбіскупа Багаты Рубена Салазара Гомеса, “выбар Густава Пэтро дае новыя надзеі. "

Хаця перадвыбарчая кампанія была адзначана гвалтам, Касцёл у Калумбіі заклікаў грамадзян і хрысціянскіх вернікаў ісці на выбары і кіравацца сумленнем, і яго голас быў пачуты. Калумбійцы масава прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. Касцёл у краіне выказаў задавальненне вынікамі. “Гэта важны крок да нацыянальнага прымірэння", -сказаў арцыбіскуп Багаты.-«Адукацыя, жыллё, ахова здароўя ... Ёсць шмат задач для новага мэра сталіцы, дзе на ўзроўні беднасці жыве амаль 40% насельніцтва.» Біскуп Салазар з аптымізмам глядзіць у будучыню, падкрэсліваючы актыўнасць людзей, бо цяпер многія сталі ўдзельнічаць у барацьбе супраць галечы і гвалту.








All the contents on this site are copyrighted ©.