Бэнэдыкт XVІ скіраваў пасланне Канферэнцыі Біскупаў Францыі
5 лістапада ад Папы
атрымалі пасланне французскія біскупы, сабраныя ў Лурдзе на сваёй восеньскай пленарнай
асамблеі. Яно падпісана Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
Іерарх паведамляе, што ў так складаны для жыцця Касцёла ў Францыі момант Святы Айцец
дасылае свае сардэчныя прывітанні і спалучаецца ў малітве з удзельнікамі пасяджэнняў,
якія даверылі іх заступніцтву Маці Божай з Лурд. Далей карданал Дзяржсакратар усхвальвае
французскі епіскапат у выбары найважнейшага накірунку працаў – спрыяць абнаўленню
духоўнага жыцця ў дыяцэзіях.
“У сэрцы гэтага абнаўлення знаходзіцца кансакраванае
жыццё ў яго разнастайных формах, жыццяздольнасць якога залежыць ад правільных выбараў.
Паколькі хрысціянскае сведчанне даецца праз кансакраваных асоб,-працягваецца далей,-
яно стаецца ўсё больш значным для грамадства, моцна памечанага секулярызацыяй і рэлігійнай
абыякавасцю, але і вялікай прагай духоўнасці.
Вашы разважанні наконт нядзельных
сустрэч дазваляюць вернікам нанава адкрываць радасць пастаяннага ўдзелу ў Эўхарыстыі,
які стаецца моцнай патрэбай ў дынаміцы хрысціянскага жыцця. Няхай жа падрыхтоўка
да будучага Года Веры, які аб’явіў Святы Айцец, станецца для вас нагодай знаходзіць
адэкватныя сродкі цэлебраваць Літургію у вашых дыяцэзіях у годны і плённы спосаб,
дазваляючы тым, хто верыць у Езуса Хрыста, узмацняць сувязь з Эвангеллем і натхнёна
несці хрысціянскае сведчанне,”- заклікае кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Іерарх запэўнывае
біскупаў Францыі і ўсіх сабраных ля Масабьельскага грота, што Святы Айцец накіроўвае
ім сваё Апостальскае Благаслаўленне.