2011-11-05 15:17:50

Адбудзецца рэарганізацыя Канферэнцыі Біскупаў Партугаліі


RealAudioMP3 7 -10 лістапада ў Фаціме пройдзе пленарная асаблея Канферэнцыі біскупаў Партугаліі. Сёння інфармацыйнае агенства “Ecclesia” паведамляе, што ў праграме сустрэчы стаяць праблемы эканамічнага крызісу, моладзі, падрыхтовак да Сінода Біскупаў аб новай евангелізацыі, які пройдзе ў Рыме ў кастрычніку 2012 г.

178-ю пленарную асамблею партугальскіх біскупаў адкрые патрыярх Лісабона кардынал Жазэ Да Крус Палікарпа. Як гаворыцца ў паведамленні, Партугалія знаходзіцца сярод краін еўразоны, якія найбольш рызыкуюць у абліччы эканамічнага крызісу, разам з Грэцыяй, Ірландыяй, Іспаніяй і Італіяй.

Напярэдадні партугальскія біскупы звярнуліся да моладзі краіны з заклікам аб адказнасці.Яны выдалі спецыяльнае пастырскае пасланне пад дэвізам:“Крызіс, разважлівасць і ўдзел”. У ім біскупы прапануюць свой аналіз магчымых шляхоў выхаду з цяперашняга становішча.

На сваёй чарговай восеньскай сустрэчы гэтым разам партугальскія біскупы абмяркуюць прапанову аб скарачэнні колькасці біскупскіх Камісій з дзевяці да сямі, што павінна паспрыяць рацыяналізацыі душпастырскай працы. Ідэя была вылучана ў кастрычніку Пастаяннай радай Біскупскай канферэнцыі. Біскупы паразважаюць аб іх місіі і намецяць шляхі дзейнасці ў актуальных умовах. Асамблея выбярэ дэлегатаў Сінода Біскупаў аб новай евангелізацыі 2012 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.