2011-11-04 11:55:54

Лурд: сустрэча епіскапата Францыі


RealAudioMP3 4-9 лістапада ў Лурдзе праходзіць пленарная асамблея Канферэнцыі Біскупаў Францыі. Падчас сустрэчы французскіх іерархаў адбудуцца выбары новага старшыні епіскапата, а таксама кіраўнікоў розных секцый.

У цэнтры ўвагі біскупаў – этыка-сацыяльныя выклікі, перад якімі стаіць французскае грамадства, пытанні, звязаныя з новай евангелізацыяй, экалогіяй, інтэрнэтам і праблемамі сем’яў.

Старшыня епіскапата Францыі арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вэн-Труа ў сваім уступным слове звярнуў увагу на праблемы, якія тычацца маючых адбыцца ў 2012 г. прэзідэнскіх выбараў у Францыі, а таксама сустрэчы лідэраў “Вялікай дваццаткі”, якая праходзіць у Канах.

У сувязі з падрыхтоўкай да Сінода Біскупаў аб новай евангелізацыі, які пройдзе ў Рыме ў кастрычніку 2012 года, на адным з пасяджэнняў епіскапата будуць прадстаўлены вынікі апытанняў, праведзеных у французскіх дыяцэзіях на гэту тэму.

Біскупы таксама абмяркуюць праблемы святароў і кансакраваных асобаў, падвядуць вынікі Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў Мадрыдзе. На пасяджэнне епіскапата запрошаны пісьменнік і журналіст Жан-Клод Жыльбо, які выступіць з дакладам на тэму: “Пытанне – як сёння жыць?”








All the contents on this site are copyrighted ©.