2011-11-04 13:26:05

Арцыбіскуп Зімоўскі: больш увагі да праблем людзей сталага ўзросту


RealAudioMP3 4 лістапада ў парламенце Італіі прайшла канферэнцыя на тэму “Дэгенератыўныя і нейрадэгенератыўныя хваробы”, у якой прыняў удзел старшыня Папскай рады пастрыства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі.

Іерарх адзначыў, што негледзячы на тое, што ў свеце павялічваецца агульная працягласць жыцця чалавека, аднак з’яўляюцца актуальнымі праблемы звязаныя з хваробамі старых людзей, якія нажаль павялічваюцца.

“Сёння шмат гаворыцца аб сацыяльных праблемах, перш за ўсё звязаных з працай, і гэта правільна; але хто гаворыць аб старых людзях асабліва хворых, якія патрабуюць ад нас дапамогі ў тым, каб перанесці цяжар хвароб, слабасць цела, адзіноту сэрцаў у такі вельмі далікатны момант іх жыцця?”, - адзначыў арцыбіскуп.

Іерарх расказаў, што ад неўрадэгенератыўныя хвароб пакутуе каля 15% людзей ва ўзросце больш 65 гадоў і каля 40% людзей ва ўзросце 90 гадоў.

Арцыбіскуп Зімоўскі нагадаў, аб закліку Бэнэдыкта XVI да грамадства аб неабходнасці дапамагаць сем’ям, якія клапоцяцца аб старых і хворых людзях. “Прыстунасць Касцёла і грамадскіх устаноў на гэтай канферэнцыі сведчыць аб тым, што паміж намі магчыма супрацоўніцтва”, - сказаў іерарх. Арцыбіскуп падкрэсліў, што Касцёл не толькі дае людзям матэрыяльныя даброты, але клапоціцца аб душы. “Такая дапамога часам бывае нашмат больш карыснай чым матэрыяльная”, - падкрэсліў каталіцкі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.