2011-11-04 12:47:56

Апостальская Сталіца: стратэгія барацьбы з выпадкамі педафіліі


RealAudioMP3 3 лістапада ў Рыме прайшла міжнародная канферэнцыя прысвечаная праблемам правоў дзяцей, падчас якой з прамовай выступіў кс. прэлат Чарльз Шыклюна, супрацоўнік Кангрэгацыі Веравучэння, які займаецца пытаннямі справядлівасці, а менавіта выпадкамі сексуальнага выкарыстання непаўналетніх з боку святароў.

У сваім дакладзе кс. Шыклюна прадставіў кароткі змест праграмы, распрацаванай Кангрэгацыяй Веравучэння з мэтай абароны дзяцей. Святар звярнуў увагу на тое, што абарона правоў дзяцей павінна быць у цэнтры дзейнасці кожнай арганізацыі, якая займаецца клопатам аб непаўналетніх.

“Мы павінны прызнаць, што сексуальнае выкарыстанне дзяцей з’яўляецца балючай ранай для годнасці ўсёй чалавечай сям’і. Каталіцкі Касцёл добра ведае, што калі адзін з біскупаў, святароў, дыяканаў, ці свецкіх супрацоўнікаў здзейсніць падобнае злачынства, боль ад гэтага будзе перажываць уся супольнасць”, - сказаў кс. Шыклюна.

Святар адзначыў, што і Касцёл і грамадства павінна несці адказнасць за бяспеку дзяцей. Вельмі важнай у гэтай сферы з’яўляецца адукацыя дзяцей і бацькоў. “Дзецей неабходна навучыць, згодна з іх узростам, метадам абароны ад сексуальных злачынцаў, а таксама навучыць выражаць словамі, тое што яны перажылі, каб яны маглі своечасова паінфармаваць аб выпадку сексуальнага выкарыстання”, - падкрэсліў святар.

Акрамя таго, кс. Шыклюна падкрэліў важнасці выхавання святароў згодна са спецыяльнымі дакументамі Касцёла. “Неабходна стварыць кодэксы паводзінаў, у якіх павінны быць ясна акрэслены межы ў сферы прафесійных адносін паміж пастырамі і асобамі ім даверанымі”. Святар звярнуў увагу на неабходнасць супрацоўніцтва паміж Касцёлам і свецкімі ўладамі, забеспячэння належнага клопату аб ахвярах, пакарання злачынцаў, адказнасці і больш актыўнай дзейнасці ў гэтай сферы.








All the contents on this site are copyrighted ©.