2011-11-03 13:47:15

Новыя фінансавыя дырэктывы для касцёльных арганізацый Аўстрыі


RealAudioMP3 Біскупская Канферэнцыя Аўстрыі апублікавала новыя рэкамендацыі па фінансавай дзейнасці касцёльных арганізацый. Галоўным яе прынцыпам павінна быць мараль. Як паведамляе агенства “Kathpress”, дырэктывы тычацца арганізацый, якія размяркоўваюць ахвяраванні і дзейнічаюць пад эгідай Канферэнцыі Біскупаў. У дакуменце ўказваецца на неабходнасць шукаць самы бяспечны ўзровень рызыкі ў ажыццяўленні інвестыцыйнай палітыкі і трымаць пад увагай бяспеку актываў. Неабходна працягваць кіравацца таксама “прынцыпам экалагічнай і сацыяльнай устойлівасці,” – гаворыца ў дакуменце.

У ім падкрэсліваецца, што ўсе фінансавыя аперацыі патрабуюць абсалютнай празрыстасці і кантролю фондаў, якія дзейнічаюць у рамках Касцёла. Галоўны прынцып фінансавай дзейнасці, паводле аўстрыйскай біскупскай канферэнцыі – “весьці эканамічную дзейнасць з улікам агульнага дабра ўсяго свету.”







All the contents on this site are copyrighted ©.