2011-11-03 14:26:29

Арцыбіскуп Фізікела: вера і выклікі часу – натхненне для адукацыі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рына Фізікела звяртае увагу на неабходнасць устанаўлення трывалай сувязі паміж такімі важнымі для выхавання моладзі элемантамі, як сям’я, хрысціянская супольнасць і ўстановы, перш за ўсё школа. У сваім артыкуле, апублікаваным у сённяшнім нумары “L’Osservatore Romano”, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, адзначае, што такое супрацоўніцтва дапаможа ў сапраўднымі фарміраванні асобы, яе адкрыцці на каштоўнасці ўласнага існавання, якое рэалізуецца ў здольнасці рабіць свабодныя выбары ў жыцці.

“Менавіта ў гэтым кантэксце Касцёл адчувае сябе як дома”, - адзначае арцыбіскуп Фізікела. Іерарх нагадвае словы Бэнэдыкта XVI, аб тым, што адукацыя з’яўляецца адным з самых важных пунктаў сучаснай антрапалогіі. “Без адукацыі няма трывалай і глыбокай евангелізацыі, няма росту і сталення, няма абмену паміж культурамі і ідэнтычнасцямі”, - цытуе словы Папы арцыбіскуп Фізікела.

Іерарх адзначае, што стварэнне Бэнэдыктам XVI Рады па новай евангелізацыі з’яўляецца канкрэтным адказам на выклік сучаснага культурнага крызіса. У гэтым кантэксце “новая евангелізацыя грае важную ролю ў школьнай адукацыі”. “Я думаю, аб тых 200 тыс. каталіцкіх школ, якія існуюць ва ўсім свеце і выконваюць важную выхаваўчую ролю”, - адзначыў арцыбіскуп. Іерарх падкрэсліў важнасць таго, каб адукацыя моладзі нахнялася хрысціянскай верай і адпавядала дынаміке часу, а таксама заклікаў да ўдасканалення кампетэнцыі і адданай працы катэхетаў і выхавацеляў.








All the contents on this site are copyrighted ©.