2011-11-02 13:53:40

Украіна: грэка-католікі праводзяць Грамадскія дні


RealAudioMP3 1-14 лістапада ў розных гарадах Украіны пройдуць V Грамадскія дні Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Ініцыятарам іх правядзення з’яўляецца Камісія “Справядлівасць і мір”, а таксама Камісія спрыяння хрысціянскаму адзінству грэка-каталіцкага епіскапату.

У гэтым годзе, асаблівая увага будзе нададзена годнасці чалавека. “Чалавек з’яўляецца каштоўнасцю сам па сабе, таму мае права на годнасць і павагу”, - адзначаюць арганізатары мерапрыемства. 4-5 лістапада пройдзе адмысловая Агульнаўкраінская навукова-практычная канферэнцыя “Годнасць чалавека ў навучанні Яна Паўла ІІ”. У форуме прымуць удзел, між іншым, кардынал Любамір Гузар, а таксама шматлікія святары, тэолагі, вучоныя і студэнты.

Мерапрыемствы Грамадскіх дзён пройдуць і ў іншых гарадах Украіны: Жытоміры, Луганску, Харкаве, Адэсе, Данецку. Грамадскія дні Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы маюць на мэце прыцягнуць увагу да сацыяльных праблем, патрэбаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, вязняў, сірот, падтрымаць тых, хто сацыяльна неабаронены.








All the contents on this site are copyrighted ©.