2011-11-02 11:47:37

Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма: хопіць пераследаваць хрысціян


RealAudioMP3 Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма выказаў заклапочанасць з прычыны сітуацыі, у якой апынуліся хрысціяне, пасля так званай “Арабскай вясны”. Часопіс Патрыярхата “Gerusalemme” адзначае, што “таксама і хрысціяне ў арабскіх краінах маюць права на свабоду сумлення і свабоду веравызнання, а таксама да таго, каб не быць грамадзянамі другой катэгорыі”. Аўтар артыкула Хрыстоф Ляфонтэн звяртае ўвагу на тое, што ў сваю чаргу хрысціяне прычыніліся да працэсаў дэмакратызацыі ў арабскім свеце. “Тыя, хто прымаў удзел у рэвалюцыі, якая прывяла да падзення рэжыма Мубарака ў Егіпце, праз 9 месяцаў пасля гэтый падзеі сталі ахвярамі палітыкі новага рэжыма, якая прывяла да новых напружанняў паміж рэгілійнымі супольнасцямі ў краіне”,- падкрэслівае аўтар артыкула.

Будучыня хрысціянскіх меншасцяў зноў стала важным пытаннем. “У арабскіх краінах усцяж праліваецца кроў”, - адзначаецца ў выданні Лацінскага Патрыярхата. З сакавіка гэтага года 100 тыс. коптаў ужо пакінулі Егіпет, эмігруючы ў ЗША, Канаду, Еўропу і Аўстралію. Аўтар артыкула задае трывожнае пытанне: “Калі Егіпет і Сірыя прымуць закон аб шарыяце, што будзе з хрысціянамі?”. Часопіс адзначае, што “пасля ўсіх пагроз у дачыненні да хрысціян Блізкага Усходу мы павінны сур’ёзна стаць у іх абарону. Мы усе павінны адным голасам сказаць: хопіць пераследаваць хрысціян.”








All the contents on this site are copyrighted ©.