2011-11-02 14:06:42

Бэнэдыкт ХVI будзе маліцца ў інтэнцыі ўсіх памерлых


RealAudioMP3 2 лістапада Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што сёння ў 18.00 Бэнэдыкт ХVI будзе маліцца ў Ватыканскім Гроце ў інтэнцыі пахаваных там Рымскіх Пантыфікаў, а таксама за ўсіх памерлых.

У Ватыканскім Гроце знаходзяцца магілы, між іншым, Яна Паўла І, Паўла VI, Пія ХІІ, Пія ХІ і Бэнэдыкта ХV. Там пахаваны таксама манархі: Крыстына Шведская, а таксама апошнія члены каралеўскай дынастыі Сцюартаў, якіх пазбавілі каралеўскага трона ў Англіі ў 1688 г. пасля выгнання Якуба ІІ, які быў католікам. Акрамя таго, тут знаходзяцца магілы шматлікіх кардыналаў, у тым ліку былога прымаса Чэхіі, кардынала Ёзэфа Бэрана, якога камуністычныя ўлады выгналі з краіны. Ён памёр у Рыме ў 1969 г. Зараз рывае яго беатыфікацыйны працэс.








All the contents on this site are copyrighted ©.