2011-11-01 11:41:52

Пакістан: правячая партыя збіраецца абараніць хрысціян


RealAudioMP3 Аб забеспячэнні справядлівасці ў адносінах да рэлігійных меншасцяў у Пакістане, чый лёс у выніку закону аб блюзнерстве знаходзіцца пад ўсё большай пагрозай, заклікала кіруючая Народная партыя краіны. Яна стаіць на чале кааліцыі, да якой належаць як прэзідэнт, так і прэм'ер-міністр.

Каталіцкі Касцёл палічыў заклік значным і мужным. Аднак, як паведямляе агенцтва “Fides”, звязанае з Кангрэгацыяй Евангелізацыі Народаў, трэба ўважліва назіраць, ці знойдзе ён адлюстраванне ў пакістанскіх судах, якія знаходзяцца пад моцным уплывам ісламскіх экстрэмістаў.

У выніку закона аб блюзнерстве прадстаўнікі рэлігійных меншасцяў у Пакістане адчуваюць сябе ўсё менш бяспечна. Закон выкарыстоўваецца злачынцамі для абароны сваіх уласных інтарэсаў і прынясення шкоды іншым. Каталіцкі Касцёл неаднаразова заклікаў да абмеркавання бягучай формы закона, адзначаючы, што перш, чым ён быў уведзена ў 1985 г. дыктатарам Зія-уль-Хакам, выпадкі блюзнерства ў краіне адсутнічалі, не было таксама забойстваў меркаваных блюзнерцаў. Гэта адносіцца да самасудаў, якія практыкуюць экстрэмісты. Іх ахвярамі становяцца людзі, з якіх пакістанскія суды здымаюць абвінавачванні ў блюзнерстве, суддзі, якія іх вызваляюць, і кожны, хто імкнецца ў Пакістане да любых змен у гэтым несправядлівым законе.







All the contents on this site are copyrighted ©.