2011-10-31 12:45:41

Святая Зямля: каталіцкія ардынарыі стварылі камісію па адносінах з яўрэямі і мусульманамі


RealAudioMP3 27 кастрычніка ў сталіцы Іарданіі, Амане, завяршыла працу Пленарная асамблея каталіцкіх ардынарыяў Святой Зямлі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі біскупскіх канферэнцыі Ізраіля, Палестынскай Аўтаноміі, Кіпра і Іарданіі. Падчас прац форума іерархі абмяркавалі адносіны з яўрэямі і мусульманамі, душпастырскую працу сярод эмігрантаў і пытанні каталіцкай адукацыі.

Каталіцкія ардынарыі Святой Зямлі вырашылі стварыць спецыяльныя камісіі па адносінах з яўрэямі і мусульманамі пры біскупскіх канферэнцыях сваіх краін.

Абмяркоўваючы пастырскую працу сярод эмігрантаў, іерархі нагадалі, што ў Ізраіль прыбывае ў пошуках працы шмат хрысціян, якія складаюць значную частку насельніцтва краіны і якім неабходна гарантаваць адпаведную душпастырскую апеку.

Падчас сустрэчы іерархі шмат увагі надалі пытанням каталіцкіх школ у Святой Зямлі, іх задачам, перспектывам развіцця і ролі катэхетаў, а таксама абмеркавалі іх фінансавыя праблемы.








All the contents on this site are copyrighted ©.