2011-10-31 15:03:45

Рым: св. Імша ў гадавіну нападу на касцёл у Багдадзе


RealAudioMP3 Кардынал Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, прыняў удзел у св. Імшы з нагоды гадавіны трагедыі, якая адбылася ў касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Багдадзе 31 кастрычніка 2010 г. Тады падчас нядзельнай Эўхарыстыі тэрарыстамі былі забіты 2 святары і больш за 40 вернікаў.

“Касцёл і свет не могуць і не павінны забыць, але абавязаны заўсёды памятаць аб гэтай трагедыі, каб прабачыць і дапамагчы жывым і памерлым знайсці супакой”, - сказаў іерарх падчас св. Імшы, якая прайшла ў сіра-малабарскай царкве ў Рыме. У Літургіі таксама прынялі ўдзел кардынал Ігнацый Муса Даўд, былы старшыня Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, Хабіб Аль Садр, пасол Ірака пры Апостальскай Сталіцы і шматлікія святары, законнікі і студэнты.

Кардынал Сандры, нагадаў аб сваім удзеле ў “Дне разважання, дыялога і малітвы за мір і справядлівасць у свеце”, які прыйшоў 27 кастрычніка ў Асізі і заклікаў маліцца аб супакоі і каб любоў Хрыста заўсёды перамагала смерць. Іерарх нагадаў таксама словы Бэнэдыкта XVI прамоўленыя ў мінулым годзе пасля тэракта, аб тым, што “гэты абсурдны гвалт, з’яўляецца яшчэ больш лютым, бо закрануў нявінных людзей, якія сабраліся ў доме Божым – доме любові і прымірэння”.

На заканчэнне св. Імшы, сябры загінуўшых святароў далі сваё сведчанне аб моманце смерці пастрыраў і вернікаў. Акрамя таго, яны нагадалі, што хрысціяне ў Іраку працягваюць заставацца аб’ектам нападаў тэрарыстаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.