2011-10-29 12:54:17

Іспанія: беатыфікацыя Марыі Каталіны Эчэгарай


RealAudioMP3 29 кастрычніка ў Мадрыдзе адбылася беатыфікацыя законніцы Марыі Каталіны Эчэгарай, з кангрэгацыі Слуг Марыі. Беатыфікацыйную св. Імшу цэлебраваў кардынал Анджэло Амато, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх распавёў аб жыцці і дзейнасці новай благаслаўлёнай.

“Яна нарадзілася ў 1848 г. ў Памплона, каля Навары у вельмі пабожнай і шматдзетнай сям’і. Была як Езус, які прыйшоў на свет не для таго, каб Яму служылі, але каб паслужыць іншым”, - сказаў кардынал Амато. “Марыя Каталіна ва ўзросце 22 гадоў, засталася сіратой, і павінна была выконваць абавязкі маці для 7 сваіх братоў. З гэтай прычыны адклала на некалькі год сваю мару, каб поўнасцю ахвяраваць сябе Богу. Але жаданне служыць іншым, асабліва хворым і бедным, было вельмі моцным. Так яна ў свабодныя ад сямейных абавязкаў моманты, дапамагала патрабуючым, наведваючы іх ў бальніцах і дамах. Толькі у 30-гадовым узросце сённяшняя благаслаўлёная змагла адказаць на заклік Пана і стаць членам кангрэгацыі Слуг Марыі”, - адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Канешне нас аддзяляюць ад сястры Марыі Каталіны многія гады, але сёння сярод нас жыве, як ніколі шмат бедных і патрабуючых, людзей, якім неабходны клопат, чалавечая і духоўная блізасць. Новая благаслаўлёная застанецца прыкладам і натхненнем, каб ахвяраваць сваім жыццём у любові да патрабуючых бліжніх”.

Кардынал Амато адзначыў, што глыбокім жаданнем бл. Марыі Каталіны было не запяспечыць сябе дабротамі, але чыніць дабро іншым людзям. “Як расліна, якая нарадзілася ў здаровым і спакойным асяродзі, акропленая вадой хроста, і умацаваная сакраментамі і малітвай, жыццё благаслаўлёнай стала адкрытасцю, даступнасцю і галоўнае любоўю да Бога да самага канца”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.