2011-10-29 12:11:01

Бэнэдыкт XVI прызначыў новых іерархаў


RealAudioMP3 29 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку арцыбіскупа Катавіцкага Даміана Зімона, і прызначыў на гэту пасаду былога біскупа Тарнаўскага Віктара Паўла Скворца.

Акрамя таго, сёння Святы Айцец стварыў новую дыяцэзію Кабвэ ў Замбіі, на поўдні цэнтральнай Афрыкі, а таксама прызначыў яе першага біскупа кс. Клімента Муленгу, былога кіраўніка аддзела пастырства моладзі архідыяцэзіі Лусакі. У новастворанай дыяцэзіі Кабвэ пражывае 1,078 млн. жыхароў. З іх каля 140 тыс. чалавек вызнаюць каталіцкую веру.








All the contents on this site are copyrighted ©.