2011-10-28 11:11:25

Святы Айцец падзякаваў жыхарам Германіі за гасцінны прыём


RealAudioMP3 27 кастрычніка прэс-служба Канферэнцыі Біскупаў Германіі апублікавала ліст, які скіраваў Бэнэдыкт ХVI на імя арцыбіскупа Роберта Цоліча, старшыні нямецкага епіскапата. У ім Святы Айцец падзякаваў за гасціннасць, з якой прымала яго Германія. “Маё апостальскае падарожжа я ўспамінаю з вялікай радасцю і дзякую за гасціннасць аказаную ў Берліне, Эрфурце і Фрайбургу”, - напісаў Папа. Пантыфік адзначыў, што падчас падарожжа меў магчымасць сустрэць шмат людзей, якім абвяшчаў Слова Божае, маліўся і ўмацоўваў у веры.

“Цёплы прыём, які аказалі Папе біскупы і вернікі Германіі стаў бачным знакам іх лучнасці з Наступнікам св. Пятра, і гэта ўмацавала мяне ў маім служэнні”, - падкрэсліў Бэнэдыкт ХVI.

Паводле апытання, праведзенага Фрайбургскай архідыяцэзіяй, візіт Папы у Германію, які адбываўся 22-25 верасня, “умацаваў у веры” 70% яе жыхароў. Для 30% візіт Святога Айца быў “незабыўным святам” а 24% рэспандэнтаў атрымалі вялікі “духоўны імпульс”.








All the contents on this site are copyrighted ©.