2011-10-28 14:04:00

Польшча: Міжнародны кангрэс біблістаў


RealAudioMP3 28-30 кастрычніка ў варшаўскім Універсітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага праходзіць І Біблійны кангрэс, пад дэвізам: “Біблія – культурны код Еўропы”. Удзельнікі форума абмяркоўваюць уплыў Святога Пісання на мастацтва, літаратуру, музыку, кіно, а таксама разважаюць аб месцы Бібліі ў творчасці Гётэ, Славацкага, Дастаеўскага, Тамаша Мана і другіх вядомых пісменнікаў і паэтаў. Удзельнікі кангрэса правядуць дыскусіі аб біблійным натхненні ў музыцы Баха і Вердзі, а таксама ў фільме “Дэкалог”, вядомага польскага рэжысёра Кіслёўскага.

Спецыяльным госцем кангрэса з’яўляецца Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры. Ён выступіць з дакладам на тэму: “Мастацтва і вера – два вакны да Бога”. Былы асабісты сакратар бл. Яна Паўла ІІ, арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны, распавядзе аб постаці Караля Вайтылы.

“Гэты Кангрэс з’яўляецца адказам на паслясінадальную адгартацыю Бэнэдыкта ХVI “Verbum Domini”. Сустрэча ў Варшаве заклікана спрыяць пашырэнню біблійнага душпастырства і біблійнай адукацыі ў Польшчы”, - сказаў кс. прафесар Генрык Вітчак, адзін з арганізатараў кангрэса.








All the contents on this site are copyrighted ©.