2011-10-27 16:07:40

Італьянская чыгунка ганарыцца магчымасцю даставіць Папу ў Асізі


RealAudioMP3 “Чыгунка Італьянскай Рэспублікі” даставіла сёння Яго Святасць Бэнэдыкта XVI у Асізі на цягніку “Срэбраная страла” на сустрэчу “Пілігрымы праўды, пілігрымы міру”, якую Пантыфік склікаў з нагоды 25-годдзя першага Сусветнага дня малітвы аб міры.

У спецыяльным паведамленні, якое апублікавала сёння дырэкцыя італьянскай чыгункі адзначаецца, што Рымскія Пантыфікі ўжо трэцці раз карыстаюцца паслугамі “Чыгункі Італьянскай Рэспублікі”, каб прыбыць у Асізі пасля гістарычнай пілігрымкі бл. Яна ХХІІІ у 1962 г. і бл. Яна Паўла ІІ у 2002 г.
Падкрэсліваецца, што перш чым увайсці ў цягнік, Святога Айца прывітаў Міністр Інфраструктуры і Транспарта Італіі і кіраўнік італьянская чыгункі. “Чыгунка Італьянскай Рэспублікі” ганарыцца чарговы раз спрыяць такой важнай рэлігійнай, грамадскай і медыйнай падзеі”, - гаворыцца ў пасланні.

Адзначаецца таксама, што першае падарожжа Папы на цягніку здзейсніў Пій ХІ у 1849 г. Аднак, з 1870 г. па 1959 г. Рымскія Пантыфікі не карысталіся гэтым відам транпарта, негледзячы на тое, што ў 1929 г. у Ватыкане была пабудавана чыгуначная станцыя. “Гэтай станцыяй першы раз скарыстаўся бл. Ян ХХІІІ у 1962 г.. Ён быў вельмі задаволены падарожжам і амаль увесь час глядзеў у вакно”, - гаворыцца ў паведамленні.

“Ян Павел ІІ як Рымскі Пантыфік першы раз ехаў цягніком 8 лістапада 1979 г. з нагоды ХХІ Дня чыгуначніка”, а Бэнэдыкт XVI 15 чэрвеня 2005 г. “прыняў на аўдыенцыі каля 500 працаўнікоў чыгункі, якія прыбылі на Ватыканскую станцыю з цэнтральнага рымскага вакзала “Тэрміні”.

Цікава, што ў 2006 г. самая вялікая платформа на гэтым вакзала была названа імем Яна Паўла ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.