2011-10-27 14:47:32

Ёлка на Плошчу св. Пятра прыбудзе з Украіны


RealAudioMP3 Ёлка, якая ў гэтым годзе будзе ўстаноўлена на Плошчы св. Пятра ў Ватыкане падчас святаў Божага Нараджэння, прыбудзе з украінскага Закарпацця. Ёлкі меншага памеру, якімі будуць упрыгожаны залы Апостальскага Палаца, ахвяруе Львоўскі рэгіён. Гэта дар украінскага народа папе Бэнэдыкту ХVI. На ўрачыстае адкрыццё ёлкі ў Рым прыбудуць украінскія іерархі не толькі лаціскага і візантыйкага абрадаў, але і прадстаўнікі Украінскай Праваслаўнай Царквы.

“Гэта надзвычай важная падзея для нас, бо шматлікія краіны доўгія гады чакаюць такой нагоды. Для Украіны гэта яшчэ адна магчымасць засведчыць аб сваіх еўрапейскіх каранях і аб прыналежнасці да сям’і еўрапейскіх народаў”, - падкрэсліў Вярхоўны Арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук.








All the contents on this site are copyrighted ©.