2011-10-27 12:31:56

Украіна: прызначаны новы Епіскап Самбірска-Драгобыцкі


RealAudioMP3 Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, згодна з пастановай Сінода Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, які праходзіў 10 верасня 2011 г., і згодай Апостальскай Сталіцы, прыняў адстаўку епіскапа Юліяна Вараноўскага з пасады пастыра Самбірска-Драгобыцкай епархіі згодна з канонам 210 §1 Кодэкса Кананічнага Права Усходніх Цэркваў. Яго наступнікам стаў епіскап Яраслаў Прырыз, які да гэтага часу з’яўляўся дапаможным епіскапам вышэйузгаданай епархіі.

Яраслаў Прырыз нарадзіўся 30 сакавіка 1963 г. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1988 г., а ў 1993 г. уступіў у Кангрэгацыю айцоў Рэдэмптарыстаў. З 1991 г. па 1997 г. праходзіў навучанне ў Папскім Усходнім Інстытуце ў Рыме. З 1997 г. па 2001 г. быў прэфектам і рэктарам Інстытута айцоў Рэдэмптарыстаў у Львове. 2 сакавіка 2006 г. Бэнэдыкт ХVI прызначыў айца Яраслава Прырыза дапаможным епіскапам Самбірска-Драгобыцкай епархіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.