2011-10-27 17:28:09

Святы Айцец у Асізі: неабходна працягваць дыялог і будаванне лепшага свету


RealAudioMP3 На заканчэнне “Дня разважання, дыялога і малітвы за мір і справядлівасць у свеце”, якая прайшла сёння ў Асізі, Бэнэдыкт XVI падзякаваў усім, хто паспрыяў арганізацыі гэтага мерапрыемства: адніністрацыі горада, дыяцэзіяльнай супольнасці, францішканскай супольнасці, шматлікай моладзі, якая “прыняла ўдзел у пілігрымцы да базылікі Маці Божай Анёльскай і засведчыла перад новымі пакаленнямі аб неабходнасці пераадолення насілля і падзелаў і быцця ініцыятарамі справядлівасці і міра”.

“Сённяшняя падзея паказала, наколькі важным з’яўляецца духоўнае вымярэнне ў будаванні міра. Падчас гэтай сустрэчы мы перажылі моманты братэрскага дыялогу, паглыбілі наша сяброўства, разам маліліся і разважалі ў цішыні”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што “абнавіўшы сумеснае імкненне да міра, удзельнікі форума адчуваюць, што глыбока ўключыліся, разам з іншымі мужчынамі і жанчынамі, у супольнае чалавечае падарожжа”.

“Мы не падзелены; мы працягнем сустракацца і яднацца ў гэтым падарожжы, праз дыялог, штодзённае будаванне супакою і нашу дзейнасць на карысць лепшага свету, свету у якім кожны мужчына і жанчына будуць жыць у згодзе з іх легітымнымі імкненнямі”, - сказаў Святы Айцец. Папа развітаўся з прысутнымі словамі св. Францішка: “Няхай Пан дасць табе супакой”.







All the contents on this site are copyrighted ©.