2011-10-26 14:12:42

У польскім Быдгашчы пройдзе міжнародная канферэнцыя аб культурах свету


RealAudioMP3 З 27 па 28 кастрычніка ў польскім Быдгашчы пройдзе міжнародная канферэнцыя на тэму: “Адзін свет – шмат культур. Дыялог культур, цывілізацый, рэлігій ва ўмовах глабалізацыі”, якую арганізавала Вышэйшая Куяўска-Паморская Школа, у супрацоўніцтве з Ватыканскім фондам Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта ХVI”.

Мэтай сустрэчы, у якой прымуць ўдзел прадстаўнікі больш за 32 навучальных устаноў свету, з’яўляецца паглыбленне тэмы шматкультурнасці ў сучасным свеце. Яна дасць шматлікім тэолагам, палітолагам, юрыстам, сацыёлагам, гісторыкам, педагогам, эканамістам, якія належаць да розных культур і рэлігій, абмяняцца сваімі думкамі на гэтую тэму. У мерапрыемстве прыме ўдзел праф. Максіміліян Хейм, канцлер тэалагічнага факультэта ў аўстрыйскім Хайлігэнкройц. 30 чэрвеня 2011 г. ён стаў адным з трох першых лаурэатаў прэстыжнай “Прэміі Ратцынгера”.

Сярод ініцыятараў правядзення канферэнцыі ў Быдгашчы праф. Ежы Бузэк, старшыня Еўрапейскага Парламента і арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.