2011-10-26 12:59:40

Папа заклікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяр землятрусу ў Турцыі


RealAudioMP3 26 кастрычніка, на заканчэнне вігілійнай сустрэчы прысвечанай “Дню разважання, дыялога і малітвы за мір і справядлівасць у свеце” Святы Айцец скіраваў да вернікаў спецыяльны зварот у сувязі з землятрусам, які адбыўся ў Турцыі 23 кастрычніка. “У гэты момант, я думаю аб турэцкім народзе, які цяжка пакутуе з прычыны землятрусу, што прынёс шматлікія чалавечыя ахвяры, вялікую колькасць згубленых людзей і значную шкоду”, - сказаў Пантыфік.

Папа заклікаў вернікаў аб’яднацца ў малітве за тых, хто страціў жыццё і быць духоўна блізка з людзьмі, якія зараз перажываюць цяжкія выпрабаванні. “Няхай Найвышэйшы падтрымае ўсіх тых, хто заняты ў справе выратавання і дапамогі”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.