2011-10-26 14:12:18

Мінск: Апостальскі нунцый сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім


RealAudioMP3 25 кастрычніка 2011 г. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт прыняў у Мінскім Епархіяльным упраўленні Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

Паводле Афіцыйнага сайта Праваслаўнай Царквы, Патрыяршы Экзарх павіншаваў ватыканскага дыпламата з прыбыццём у Беларусь. Іерархі абмеркавалі міжканфесійную сітуацыю ў краіне і перспектывы праваслаўна-каталіцкага дыялогу.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь 16 ліпеня 2011 г. Перад гэтым ён з’яўляўся дыппрадстаўніком Папы у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.








All the contents on this site are copyrighted ©.