2011-10-26 14:11:57

Катар: міжнародная канферэнцыя па міжрэлігійным дыялогу


RealAudioMP3 26 кастрычніка ў сталіцы Катару Доху завершыла працы IX міжнародная канферэнцыя па міжрэлігійным дыалогу. У гэтым годзе сустрэча прысвечана тэме “Сацыяльныя сеткі і міжрэлігійны дыялог: новыя адносіны”. Форум сабраў каля 200 удзельнікаў з 55 краін свету. Тут сабраліся прадстаўнікі хрысціянства, ісламу і юдаізму.

“Небяспека камунікацыйных тэхналогій” і іх аптымальнае выкарыстанне, “Перавага выкарыстання сацыяльных сетак у міжрэлігійным дыялогу” – гэтым тэмам былі прысвечаны пасяджэнні і дыскусіі, якія адкрыў кіраўнік Міжнароднага цэнтра дыялогу рэлігій у Доху прафесар Ібрагім Салех Аль-Наімі. Катарскае палітычнае кіраўніцтва на форуме прадстаўляў міністр юстыцыі Хасан бін Абдула аль-Ханіма.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Праваслаўных Цэркваў: Маскоўскага і Іерусалімскага Патрыярхатаў, Армянскай Апостальскай Царквы, муфтый Мустафа Цэрыч з Босніі і Герцагавіны, старшыня хрысціянска-юдэйскага форуму з Вялікабрытаніі рабін Гершэль Глюк. Kаталіцкі Касцёл на канферэнцыі прадстаўляў арцыбіскуп Ліверпуля Патрык Келлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.