У сувязі з пераходам
на зімовы час Беларуская праграма Ватыканскага радыё зменяе частоты свайго вяшчання.
Таксама змяняецца час вяшчання праграмы ў сувязі з тым, што ў Беларусі не пераводзяцца
стрэлкі гадзіннікаў. Пачынаючы ад нядзелі 30 кастрычніка Беларуская праграма Ватыканскага
радыё будзе выходзіць у эфір у 21.00 гадзіну па беларускім часе. Яе паўтор будзе гучаць
кожную раніцу ў 7.20 гадзін.
Нашы праграмы будуць выходзіць у эфір кожны дзень
на кароткіх хвалях у дыяпазоне 49 метраў (на частаце 6185 кілагерцаў), у дыяпазоне
41 метра (на частаце 7365 кілагерцаў), у дыяпазоне 31 метра (на частаце 9585 кілагерцаў),
а таксама на сярэдніх хвалях на частотах 1260 кілагерцаў і 1611 кілагерцаў.
Паўтор
праграмы адбываецца раніцай наступнага дня на кароткіх хвалях у дыяпазоне 49 метраў
(на частаце 6185 кілагерцаў) і ў дыяпазоне 41 метра (на частаце 7335 кілагерцаў),
а таксама на сярэдніх хвалях на частаце 1260 кілагерцаў.