2011-10-25 13:28:19

Канада: пратэсты супраць абортаў


RealAudioMP3 22 кастрычніка ў канадскім Таронта, больш за 2 тыс. абаронцаў жыцця пратэставала перад сядзібай парламента правінцыі Антарыё. Яны патрабавалі ад палітыкаў спыніць фінансаванне абортаў з іх падаткаў. Джым Гугэ старшыня Агульнай кампаніі па абароне жыцця заклікаў палітыкаў, каб урад гэтай правінцыі больш не фінансаваў аборты. Падчас маніфестацыі абароны жыцця, выступалі з прамовамі маладыя дзеячы з розных канадскіх правінцый і лекары, якія паяснівалі негатыўныя вынікі абортаў у фізічным і псіхічным аспектах.

З нядаўна праведзенага апытання вынікае, што больш за 60% жыхароў Антарыё супраціўляецца фінансаваць аборты з грашэй падаткаплатнікаў. Аборты ў Канадзе рэгулюе федэральны закон, аднак аб канкрэтным фінансаванні вырашаюць пасобныя правінцыі. Кожны год ўрад правінцыі Антарыё выдаткоўвае каля 30-50 тыс. канадскіх долараў на аборты. “Цяжарнасць не з’яўляецца хваробай, і няма патрэбы фінансаваць з нашых падаткаў гэтай шкоднай працэдуры”, - адзначылі актывісты руху pro-life.








All the contents on this site are copyrighted ©.