2011-10-25 12:07:01

Ватыкан: Міжнародная канферэнцыя па навучанні Яна Паўла II аб вартасці жыцця


RealAudioMP3 З 24 па 26 лістапада ў Ватыкане праходзіць XXVI Міжнародная канферэнцыя Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя аб святасці жыцця, прысвечаная Яну Паўлу II.

"Усведамляючы багатую і плённую павучальную спадчыну Караля Вайтылы па абароне жыцця, бачым неабходным прысвяціць яму сёлятнюю канферэнцыю Рады, якую ён жа і заснаваў у 1985 годзе,"- сказаў арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі, прэзідэнт гэтай Кангрэгацыі Святога Пасаду. Іерарх сказаў, што "на працягу трох дзён праводзім гутаркі багаслоўска-пастырскага характару. У цэнтры ўвагі ідэя, на якую натхніў Блаславёны Караль Вайтыла, - хрысціянскай вартасці пакуты і Евангелле жыцця. Абмеркаванні вядуцца ў міждысцыплінарнай перспектыве.”

У пасяджэннях прымаюць удзел каля 40 дакладчыкаў; у іх ліку - каталіцкія іерархі, навукоўцы, даследчыкі з усіх куткоў планеты. Прыбылі шаноўныя ўдзельнікі - кардыналы Анджэліно Фьёрэнцо, ганаровы прэзідэнт гэтай Папскай рады, і Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты сакратар Папы Яна Паўла ІІ і цяперашні арцыбіскуп Кракава.








All the contents on this site are copyrighted ©.