2011-10-25 16:03:39

Бэнэдыкт XVI паздякваў членам Фонду Яна Паўла II, хавальнікам яго спадчыны


RealAudioMP3 Каля 300 членаў і сяброў Фонду Яна Паўла II на чале з польскімі кардыналамі Станіславам Дзівішам і Станіславам Рылко запоўнілі сёння раніцай Клеменцінскую залю Ватыкана, каб сустрэцца з Папам Бенедыктам XVI. Сустрэча адбылася напрыканцы святкавання ў Рыме 30 гадавіны арганізацыі, створанай на ініцыятыву Караля Вайтылы. “Дзякуй за той плён, што выспеў за 30 гадоў вашай дзейнасці па ўсім свеце,- сказаў Бэнэдыкт XVI і заахвоціў працягваць захоўваць і пашыраць каштоўную духоўную спадчыну Яна Паўла II.- Мае дарагія сябры,- сказаў далей прысутным Бэнэдыкт XVI, спасылаючыся на гістарычныя вытокі Фонду, усталяванага Каралям Вайтылам 16 кастрычніка 1981 года па просьбе некаторых суайчыннікаў з бацькаўшчыны і на эміграцыі. - Вось “чорным па беламу” ў самім Статуце напісана, што мэта Фонду, ва ўсведамленні велічы дару асобы і працаў польскага Папы для Касцёла роднай краіны і свету, імкнуцца захоўваць і развіваць ягоную духоўную спадчыну, каб перадаваць яе будучым пакаленням ".

Далей Папа падзяліўся з усімі:-"Я сам адчуваю карысць гэтых намаганняў , калі атрымліваю подых любові і духоўную падтрымку гэтак многіх людзей ва ўсім свеце, хто радасна вітае мяне як Наступніка Пятра, пакліканага Панам, каб сцвярджацца ў веры». Бэнэдыкт XVI сёння адзначыў таксама важную ролю Кола сяброў Фонду, якое распаўсюдзілася на ўсіх кантынентах. Гэта тысячы донараў, якія падтрымліваюць яго дзейнасць фінансава і духоўна.

Асабліва пантыфік вызначыў працу Рымскіх Цэнтра дакументацыі Яна Паўла II і Дома Папы Рымскага Яна Паўла II, які ў супрацоўніцтве з хоспісам Святога Станіслава дае практычную і духоўную дапамогу пілігрымам . Высока адзначана адукацыйная праца Фонду, які мае больш за 900 выпускнікоў - духавенства і свецкіх, асабліва ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе.
На развітанне Папа выказаў спадзяванне, што гэтая праца будзе працягвацца, і далейшыя распрацоўкі дадуць яшчэ больш багаты плён."Не абмяжоўваючыся толькі сентыментальнымі успамінамі аб мінулым, але ведаючы патрэбы сучаснасці, члены Фонду глядзяць у будучыню, старанна і ўпэўнена імкнучыся рашуча пранікаць глыбей у свет з духам салідарнасці і братэрства, "- завершыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.