2011-10-24 14:57:10

Турцыя: біскуп аб землятрусы ў Ване


RealAudioMP3 Стала вядома, што каля 260 чалавек загінулі ў выніку землятруса, які адбыўся 23 кастрычніка на ўсходзе Турцыі. У інтэрв’ю нашаму радыё, старшыня турэцкага епіскапата біскуп Руджэро Франчэскіні, расказаў што сітуацыя абцяжарваецца тым, што дапамога ў пацярпелыя раёны не можа прыйсці хутка, бо як раз на мяжы з правінцыяй Хаккары, ўжо на працягу чатырох дзён, праходзіць ваенная аперацыя турэцкіх войск супраць курдскіх тэрарыстаў.

“Сітуацыя вельмі цяжкая, ісуюць абмежаванні для нашых магчымасцяў, звязаныя не толькі з невялікай па-колькасці касцёльнай супольнасцю, але таксама цяжкасцю з перамяшчэннем, бо ўсё, што рухаецца ў гэтым рэгіёне, зараз знаходзіцца пад дасканалым кантролем”.

Біскуп Франчэскіні расказаў, што землятрус адбыўся вельмі нечакана і многія мясцовыя жыхары думалі, што недзе побач пачалася вайна. Іерарх з жалем адзначыў, што пад развалінамі будынкаў яшчэ зараз застаецца вялікая колькасць людзей і выказаў надзею, што будзе знойдзена магчымасць іх выратаваць.








All the contents on this site are copyrighted ©.