2011-10-24 15:23:51

Венесуэла: біскупы заклікаюць да павагі да правоў чалавека


RealAudioMP3 Біскупы Венесуэлы звярнуліся да вернікаў са спецыяльным зваротам у сувязі з маючымі адбыцца ў наступным годзе прэзідэнскімі і парламенскімі выбарамі. Іерархі адзначаюць, што хрысціяне, як адказныя грамадзяне, якія кіруюцца ў сваім жыцці евангельскімі каштоўнасцямі, з’яўляюцца будаўнікамі света, прымірэння і ўзаемапаразумення паміж людзьмі.

Біскупы звяртаюць увагу на неабходнасць захавання у краіне павагі да правоў чалавека, якія з’яўляюцца фундаментальнымі у дэмакратычным грамадстве і патрэбнымі для міра і згоды паміж грамадзянамі.

У перадвыбарчы перыяд, іерархі заклікаюць кіраваць эмоцыямі і пазбягаць сутыкненняў, абразаў, нецярпімасці, але праяўляць ветлівасць, рацыянальнасць і нормы элементарнай павагі адзін да аднаго. “Выбары з’яўляюцца сведчаннем грамадзянскай сталасці народа і яго натуральным правам”, - адзначаюць біскупы.

Выбарчыя камісіі іерархі заклікаюць прытрымлівацца празрыстаці, нейтральнасці, эфектыўнасці і дзейнасці згодна з Канстытуцыяй краіны. “Мір і празрыстасць на ўсіх этапах выбараў будуць спрыяць умацаванню супакоя і згоды ў народзе”, - адзначаецца ў пасланні.








All the contents on this site are copyrighted ©.