2011-10-24 12:09:46

24 кастрычніка – 66 год ААН


RealAudioMP3 “Сапраўдная задача Арганізацыі Аб'яднаных Нацый заключаецца ў тым, каб пабудаваць лепшы свет, нікога пры гэтым не пакінуць па-за ўвагай, не забываць аб абароне бедных і найбольш слабых, у імя глабальнага супакою і сацыяльнай справядлівасці”, - адзначаецца ў пасланні Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з нагоды 66-годдзя гэтай арганізацыі, якое адзначаецца сёння.

“Той факт, што 31 кастрычніка 2011 г. насельніцтва зямлі дасягне 7 млрд. чалавек, ставіць перад намі мноства задач: барацьбу з беднасцю і хваробамі, забеспячэнне магчымасцяў для атрымання адукацыі і стабільных сродкаў да існавання, змягчэнне наступстваў змены клімата”- падкрэслівае старшыня ААН.

Пан Гі Мун звяртае ўвагу на тое, што “кампанія “Сем мільярдаў дзеянняў” Фонда ААН у галіне народанасельніцтва, паклікана натхніць на ажыццяўленне змен да лепшага, прыцягваючы ўвагу да дзеянняў у гэтай сферы як асобных людзей, так і арганізацый ва ўсім свеце”.

Генеральны сакратар ААН адзначыў, што чалавецтва дасягнула значнага прагрэсу з моманту заснавання гэтай арганізацыі. “Мы жывём даўжэй. Нашы дзеці нашы паміраюць радзей. Усё больш і больш людзей у свеце жыве ва ўмовах дэмакратычнага верхавенства закона”, - падкрэслівае Пан Гі Мун і звяртае увагу на тое, што, аднак, пагроза гэтаму працэсу крыецца ў эканамічным крызісе, беспрацоўі, няроўнасці і кліматычных зменах. “У гэтыя бурныя часы ёсць толькі адно выйсце: адзінства мэты. Глабальныя праблемы патрабуюць глабальных рашэнняў” – сказаў генсек ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.