2011-10-23 11:35:18

У Мінску размаўлялі пра медыцыну і хрысціянскую мараль


RealAudioMP3 Напярэдадні прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій Беларусі сабраліся ў мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганэса Раў, каб абмеркаваць самыя новыя дасягненні сучаснай навукі і зрабіць гэта праз прызму біяэтыкі. Тэма шырокая настолькі, што час дазволіў удзельнікам сканцэнтравацца толькі на праблеме рэпрадуктыўных тэхналогій – яна вельмі актуальная для Беларусі – новы аднаіменны законапраект горача абмяркоўваецца беларускім грамадствам. Традыцыйныя канфесіі лічаць, што дакумет, які зафіксаваў прававыя аспекты, не ўлічвае аспектаў маральных – адзначыў прэс-сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Лепін.

За апошнія десяцігоддзі медыцына зрабіла сямімільны крок наперад. З аднаго боку – знойдзены лекі і тэхналогіі для пераадолення многіх цяжкіх хваробаў. З другога ж – у аснове метадаў, якія павінны служыць жыццю, часта ляжаць антыгуманістычныя, антымаральныя ідэі. Сярод гасцей канферэнцыі – медыкі з Германіі. У Еўропе, напрыклад, праблема рэпрадуктыўных тэхналогій ці ЭКА ужо выйшла за рамкі адных асобна ўзятых краін – кажа ўрач Людвіг Бругман.

Аборты, трансплантацыя, кланаванне – гэтыя тэмы таксама абмяркоўвалі ўдзельнікі канференцыі. Усе сышліся на адным – казаць пра гэтыя праблемы трэба, таму што, да чаго можа прывесці развіццё навукі без хрысціянскіх каштоўнасцяў – вядома добра, існуе шмат сумных прыкладаў у гісторыі чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.