2011-10-23 13:05:18

Святы Айцец: музыка Брукнера заклікае адкрыць далягляды і думаць аб вечным жыцці


RealAudioMP3 Вечарам 22 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прысутнічаў на канцэрце аркестра Баварскай Дзяржаўнай оперы, які прайшоў у Залі Паўла VI у Ватыкане.
“Цудоўным творам, у якім злучаецца вера вялікага кампазітара з заклікам адкрыць далягляды і думаць аб вечным жыцці”, назваў Бэнэдыкт XVI “Сімфонію 9” Антона Брукнера, якую выканалі музыканты.

Папа адзначыў, што слухаючы музыку Брукнера “адчуваеш сябе ў вялікім катэдральным касцёле, калоны якога ўзвышаюцца і ствараюць моцныя эмоцыі”. Святы Айцец назваў фундаментам твора простую, але моцную веру, якую аўстрыйскі кампазітар захоўваў на працягу ўсяго жыцця.

“Ён хацеў прысвяціць свой апошні і найбольш сталы плён мастацтва Таму у каго заўсёды верыў, адзінаму і сапраўднаму суразмоўцу, да якога звяртаўся, падыйшоўшы да апошняга моманту свайго жыцця”, - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што Брукнер прасіў Бога дазволіць увайсці ў Яго таямніцу, каб мець магчымасць праслаўляць Яго на Небе, як ён рабіў гэта на зямлі сваёй музыкай і верай. Святы Айцец падкрэсліў, што гэта таксама заклік для нас – адкрыць далягляды і думаць аб вечным жыцці, не бегчы ад сучаснасці, нават калі яна акрэслена цяжкасцямі і праблемамі, але жыць больш інтэнсіўна, несучы ў рэальнасць у якой жывём, трохі света, надзеі і любові”.








All the contents on this site are copyrighted ©.