2011-10-22 12:19:07

Папа зрабіў некалькі новых прызначэнняў


RealAudioMP3 22 кастрычніка Бэнэдыкт XVI зрабіў некалькі прызначэнняў. Святы Айцец прызначыў кардынала Анджэло Сколу, арцыбіскупа Міланскага і кардынала Жан-Пьера Рыкара, арцыбіскупа Бардо, членамі Рады Кардыналаў па вывучэнні арганізацыйных і эканамічных праблем Апостальскай Сталіцы.

Акрамя таго, Пантыфік, у сувязі з ХІІІ агульнай асамблеяй Сінода Біскупаў, якая пройдзе ў Ватыкане 7-28 кастрычніка 2012 г., на тэму “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры ” прызначыў кардынала Дональда Уільяма Вурэла, арцыбіскупа Вашынгтона, генеральным спікерам, а кардынала Пьера-Мары Каррэ, арцыбіскупа Монтпелье, спецыяльным сакратаром форума.

Акрамя таго, Святы Айцец прызначыў кардынала Ёахіма Майснера, арцыбіскупа Кёльна, сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванні 800-годдзя з дня нараджэння Агнэссы Чэшскай, якія пройдуць у Пражскім архікатэдральным касцёле 12 лістапада.









All the contents on this site are copyrighted ©.