2011-10-22 12:05:00

Мексіка: кардынал Артэга звяртае ўвагу на праблему карупцыі


RealAudioMP3 “Каб перашкодзіць распаўсюджванню карупцыі ў Мексіцы ці цалкам знішчыць яе неабходна, акрамя жадання дзяржаўных інстытутаў, шчырае супрацоўніцтва, на кожным сацыяльным узроўні, паміж усімі грамадзянамі”, - адзначыў кардынал Франсіско Рабле Артэга, арцыбіскуп Мантэрэя у сваім звароце прысвечаным этыцы ў публічнай сферы і неабходнасці адкрыцця важнасці каштоўнасцяў, якія павінны падзяляцца ўсімі ўстановамі гэтай краіны.

Іеарарх звяртае ўвагу, што ўжо на працягу доўгіх часоў сацыяльны, палітычны і культурны кантэкст Мексікі характарызуецца ідэалагічным супрацьстаяннем, гвалтам (перш за ўсё звязаным з наркабізнесам), новымі і старымі формамі беднасці. Акрамя таго, кардынал звяртае ўвагу на шматлікія карупцыйныя скандалы ўзнікшыя на розных узроўнях.

Арцыбіскуп Мантэрэя падкрэсліў важнасць прынятай анты-карупцыйнай праграмы, якая прадугледжвае шырокі ўдзел грамадскай супольнасці. Але галоўнае, на думку іерарха, каб гэта праграма пераўтварылася “з слоў у справы”. “Дзяржава павінна заняць ясную пазіцыю – караць згодна з законам, прымаць неабходныя санкцыі, каб гэта барацьба станавілася эфектыўнай. У сваю чаргу грамадская супольнасць павінна удзельнічаць у праекце і выяўляць карумпаваных чыноўнікаў”, - заклікае арцыбіскуп.

Іерарх падкрэслівае, што каталіцкія біскупы Мексікі, заўсёды спрыялі прымірэнню, супакою і справядлівасці, і таму сёння працягваюць патрабаваць умацавання барацьбы з беднасцю, якая вельмі важна для знішчэння карупцыі. “Каб пабудаваць справядлівае і братэрскае грамадства, могуць быць карыснымі указанні сацыяльнага навучання і маральныя прынцыпы, якім вучыць Касцёл”, - адзначыў кардынал Артэга.

Мексіканскія іерархі заклікаюць да супрацоўніцтва святароў, законнікаў і законніц, а таксама ўсіх свецкіх вернікаў, каб “у кожным аднавіўся дух адказнасці за тэрміновую патрэбыу паляпшэння жыцця ўсіх, бо спрыянне інтэгральнаму развіццю чалавека, з’яўляецца часткай касцёльнай місіі”, - адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.