2011-10-21 13:13:56

Папа прыняў даверчыя граматы новага пасла Каралеўства Нідэрландаў пры Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 21 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Каралеўства Нідэрландаў пры Апостальскай Сталіцы Ёзэфа Гетэрынга.

У сваёй прамове да дыпламата Пантыфік нагадаў, што Апостальская Сталіца, не мае эканамічнай і ваеннай моцы і аказвае ўплыў у свеце, дзякуючы сваёй маральнай пазіцыі, якая не залежыць ад палітычных ці эканамічных інтэрэсаў. “Яе ўклад у міжнародныя адносіны заключаецца ў фарміраванні этычных прынцыпаў, на якіх павінен грунтавацца грамадскі і палітычны парадак, а таксама, каб звяртаць увагу і казаць аб неабходнасці прыняцця адпаведных мер, калі гэты парадак парушаецца”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што Апостальская Сталіца заўсёды дзейнічае ад імя тых, хто не мае голаса, безабаронных, бедных, хворых, ненароджаных, старых, меншасцяў, тых хто пакутуе ад дыскрымінацый.

“Грунтуючыся на гэтым, я не маю сумневаў, што Святы Пасад і Каралеўства Нідэрландаў у многіх сферах, маюць шмат супольнага”, - сказаў Папа і нагадаў, аб словах пасла, якімі той акрэсліў прыярытэты галандскай знешняй палітыцы: спрыянне справядлівасці ў свеце, урэгуліраванне канфліктаў, стымуліраванне развіцця ў бедных краінах, абарона годнасці чалавека, спрыянне рэлігійнай свабодзе.

Папа выказаў надзею, што ўрад Нідэрландаў пачне кампанію супраць злоўжыванняў звязаных з наркотыкамі і прастытуцыяй. “Ваша краіна заўсёды клапоціцца аб магчымасці свабоднага выбара людзей, але часта гэтым выбарам людзі прычыняюць шкоду сабе і іншым”, - адзначыў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.