2011-10-21 12:07:39

Арцыбіскуп Чулікат: адсутнасць роўных магчымасцяў парушае стабільнасць у свеце


RealAudioMP3 Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, выступаючы на форуме гэтай арганізацыі, звярнуў увагу на тое, што “глабалізацыя спрыяе пашырэнню інвестыцый і гандлю, але ў той жа час паслабляе многія краіны, асабліва слаба развітыя, якія не маюць магчымасці карыстацца пазітыўнымі аспектамі глабалізацыі”.

Ватыканскі дыпламат звярнуў увагу, на негатыўныя аспекты глабалізацыі, якія патрабуюць тэрміновага асэнсавання і пераадолення. Адным з негатыўных наступстваў глабалізацыі іерарх назваў сусветны фінансавы крызіс. “Гэты крызіс нанёс вялікую шкоду эканоміке, урадам і сем’ям ва ўсім свеце. Акрамя таго ён паўплываў на рост беспрацоўя і паглыбіў сацыяльную няроўнасць”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Чулікат адзначыў, што ў кампетэнцыю Апостальскай Сталіцы не ўваходзіць прадстаўленне гатовых рашэнняў адносна цяперашняга крызіса, але нагадваць аб тым, што глабалізацыя павінна адпавядаць фундаментальным этычным прынцыпам, асабліва павазе да годнасці чалавека, а таксама, сацыяць каб рашэнні, якія прымаюцца, былі справядлівымі.

“Перасцярогай для сучаснага света павінна быць “арабская вясна”, якая паказала, што адсутнасць роўных магчымасцяў у развіцці парушае стабільнасць ва ўсім свеце”,- сказаў пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.